Меню Рубрики

Какие суффиксы бывают в белорусском языке

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Суфіксы назоўнікаў

Правіла 1. Суфікс -ак- (-ек-)

Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальную літару а ці е: арэіаак — арэшка, сшытак — сшытка, пасынак — пасынка, каласочак — каласочка, дожджычак — дожджычку, прыцемак — прыцемку, аловак — алоўка, перашыек — перашыйка, карэек — карэйка.

Правіла 2. Суфікс -ік- (-ык-)

Суфікс -ік- (-ык-) пішацца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік — коніка, столік — століка, хлопчык — хлопчыка, дожджык — дожджыку, вожык — вожыка, тэарэтык, спадарожнік, каморнік, пернік, пеўнік, вагончык, любімчык, дарадчык.

Правіла 3. Суфікс -іц- (-ыц-)

Суфікс -іц- (-ыц-) з неправяраемымі галоснымі і, ы, якія не з’яўляюцца беглымі, пішацца ў назоўніках жаночага роду і некаторых множналікавых назоўніках: ваколіца, карміліца, лацініца, кніжыца, старыца; нажніцы, весніцы.

Правіла 4. Суфікс -ічк- (-ычк-)

Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў словах, утвораных ад назоўнікаў з фіналлю -іц- (-ыц-), да якіх адносяцца толькі:

  • назоўнікі жаночага роду: лесвічка (ад лесвіца), крынічка (ад крыніца), сунічка (ад суніца), завушнічка (ад завушніца), запальнічка (ад запальніца), палічка (ад паліца),сястрычка (ад сястрыца);
  • множналікавыя назоўнікі: нажнічкі (ад нажніцы), вес нічкі (ад весніцы).

Правіла 5. Суфікс -ечк- (-ачк-)

Пры дапамозе суфікса -ечк- (-ачк-) утвараюцца памяншальна-ласкальныя формы назоўнікаў усіх родаў, у якіх аснова слова не мае фіналі -іц- (-ыц-);

  • пасля мяккіх зычных кораня ўжываецца -ечк-:лялечка, дзядзечка, бутэлечка; Волечка, Сонечка, Ванечка, Жэнечка, Міхасечка;
  • пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ужываецца -ачк-:Цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), курачка, (ад курка), качачка, божачка, вушачка; Сцёпачка, Ната шачка, Ганначка.

Правіла 6. Суфікс -ец- (-ац-, -ец-)

Пры дапамозе суфіксаў -ец- (-ац-, -эц) утвараюцца назоўнікі мужчынскага роду.

Напісанне галосных у суфіксах -ец- (-ац-, -эц) адпавядае наступным заканамернасцям:

  • галосны ў суфіксе -ец- можа знаходзіцца як пад націскам, так і не пад націскам: ісцёц, прадавёц, кітаец, стра- лёц, шчаслівец;
  • галосны ў суфіксе -эц- знаходзіцца толькі пад націскам: курэц, мудрэц;
  • галосны ў суфіксе -ац- знаходзіцца толькі не пад націскам: аварац, старац, выбаржац, канькабёжац, грамавёржац;
  • пры змене формы слова галосныя ў гэтых суфіксах (за невялікім выключэннем) выпадаюць: прадаўца, стральца, курца, аварца, канькабежца, грамавержца.Выключэнне складаюць назоўнікі, утвораныя ад слоў, аснова якіх заканчваецца збегам зычных, апошні з якіх санорны: мудраца (ад мудры), храбраца (ад храбры).

Правіла 7. Суфікс -чык- (-чыц-)

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

  • калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык;
  • ракетчык, пераплётчыца, лётчык; грузчык, возчык, рэзчык; перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і пад.);
  • калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне г —>ж: перабягаць — перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога — нябожчык, абцягваць — абцяжчыца.

Правіла 8. Суфікс -шчык- (-шчыц-)

Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

  • калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н,й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а так- сама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і пад.);
  • пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт — працэнтшчыца, аліменты — аліментшчык, аліментшчыца, кобальт — кобальтшчык, цюбінг — цюбінгшчык;
  • калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зыч- ныя б, п, м, ф, ў(в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчьік, па- ромшчык.

ЗАЎВАГА. Памяншальна-ласкальны суфікс -чык- пішацца няз- менна: вагончык, баянчык, каменьчык, раменьчык.

Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, што называюць людзей паводле заняткаў.

Правіла 9. Суфікс -чын-

Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д — т , з — с , ж — ш , дж — ч: складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), салдатчына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына (рэкрут-); Валагодчьіна (валагод-), Брэстчына (Брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (Ноўгарад-), Суражчына (Сураж-), Добруш- чына (Добруш-), Нямеччына (нямец-/нямеч-), Турэччына (турэц-/турэч-), Дабружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Грэшчына (Грэск: грэс-/грэш-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-), Случчына (Слуцк: слуц-/ случ-).

Правіла 10. Суфікс -шчын-

Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца:

  • на губныя б, п, ф, в, м або санорныя н, р, л, й, а таксама ўв або л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-), нелегальшчына (нелегаль-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), манілаўшчына (манілав-/манілаў-), суб’ектыўшчына (суб’ектыв-/суб’ектыў-), абломаўшчына (абломав-/абломаў-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), хаваншчына (хаван-), мітынгоўшчьіна (мітынгов-/мітынгоў-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (Браслаў-), Гомелыачына (Гомель-), Гуцульшчына (гуцуль-), Гродзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Зэльвеншчына (зэльвен-), Магілёўшчына (Магі- лёў-), Віцебшчына (віцеб-);
  • спалучэннем санорнага з шумным зычным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (Самарканд-).

3 дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна адрозныя групы: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.

Источник статьи: http://belgramata.wordpress.com/%D1%81%D1%83%D1%84%D1%96%D0%BA%D1%81%D1%8B-%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E/

Правапіс суфіксаў у беларускай мове

1.1 Правапіс галосных у некаторых суфіксах назоўнікаў

1. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, плывец, вясковец, незнаёмец, канькабежац.

2. Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

3. Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю -іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, лялечка, вушачка, Ванечка, Наташачка, Ганначка.

4. Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак — сшытка, каласочак — каласочка, дожджычак — дожджычку.

5. Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік — коніка, хлопчык — хлопчыка, спадарожнік — спадарожніка, дарадчык — дарадчыка.

6. Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень — вусеня, прамень — праменя; Але: вучань — вучня, шчэбень — шчэбню. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень — кіпеню і кіпню.

7. Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчык, ракетчык, пераплётчыца, лётчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.);

калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] — [ж]: перабягаць — перабежчык, перабежчыца, нябога — нябожчык, абцягваць — абцяжчыца.

Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: наборшчык, вугальшчык, атамшчык, згоншчык, мыйшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі і інш.);

пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: аліменты — аліментшчык, аліментшчыца, цюбінг — цюбінгшчык;

калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф і ўв): гардэробшчыца, падкопшчык, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, забудоўшчык.

8. З дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.

Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д — т, з — с, ж — ш, дж — ч: спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), казаччына (казак-/казач-), Суражчына (сураж-), Добрушчына (добруш-), Турэччына (турэц-/турэч-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-), Случчына (Слуцк: слуц-/случ-).

Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ўв або л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), суб’ектыўшчына (суб’ектыв-/суб’ектыў-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), татаршчына (татар-), Гомельшчына (гомель-), Магілёўшчына (магілёў-).

Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (самарканд-).

9. Падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі, калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, маліннік, абранніца, падаконнік, коннік, конны, сасоннік [9, с. 35–36].

Источник статьи: http://studfile.net/preview/5707453/page:20/


0 0 голоса
Article Rating
Подписаться
Уведомить о
guest

0 Комментарий
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии